Конкурс эсэ: гендарны гвалт і міжнароднае права чалавека

Акадэмія правоў чалавека і гуманітарнага права запрашае да ўдзелу ў конкурсе эсэ на тэму “Гендарны гвалт і міжнароднае права чалавека”.

Конкурс праводзіцца штогод. Яго мэта – стымуляваць напісанне навуковых работ у галіне міжнароднага права.

Эсэ мусіць быць напісана як юрыдычны артыкул на ангельскай альбо гішпанскай мове. Адпаведна, эсэ-пераможцаў будзе два – на ангельскай і гішпанскай мовах.

Пераможца атрымае:

  • аплату праграмы падвышэння кваліфікацыі па правах чалавека альбо гуманітарным праве;
  • аплату транспартных выдаткаў на паездку ў Вашынгтон;
  • пражыванне ў корпусе ўніверсітэцкага інтэрнату;
  • невялікія кішэнныя грошы на штодзённыя выдаткі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам любой краіны свету;
  • мець юрыдычную адукацыю і досвед;
  • цікавіцца міжнародным правам.

Даслаць эсэ можна праз афіцыйную анлайн-старонку. Апроч самой навуковай працы, неабходна дадаць CV (не больш за 3 старонкі), дзе трэба апісаць досвед у міжнародным праве альбо інтарэс да яго.

Падрабязнасці ёсць тут.

Дэдлайн –  1 лютага 2018 года.