Drucker Society Europe запрашае да штогадовага конкурса эсэ на тэму мэнэджмэнта. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, запрашэнне на форум у Вене, а таксама падпіску на Harvard Business Review.
Конкурс праводзіцца штогод і заахвочвае моладзь да пераасэнсавання спадчыны выбітнага эканаміста і тэарэтыка мэнэджмэнта Пітэра Друкера.
Тэма сёлетняга конкурса – крытычнае мысленне і лідарства. Падрабязнае апісанне задання – на сайце www.druckerchallenge.org
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў.
Дэдлайн – 24 траўня 2020.
♠ Дадатковае чытанне: артыкул Пітэра Друкера “The effective decision” у Harvard Business Review