Global Peace Photo Award – міжнародны фотаконкурс, натхнёны спадчынай нобелеўскіх лаўрэатаў прэміі міра 1911 года, Альфрэда Фрыда і Тобіяса Асера. Працы пераможцаў будуць прадстаўлены ў парламенце Аўстрыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Запрашаюцца фатографы з ўсяго свету.
- Фатаграфіі маюць адлюстроўваць чалавечыя намаганні да мірнага свету і пошукі прыгажосці, дабра ў нашым жыцці.
- Лічбавыя матэрыялы павінны быць захаваны як .jpg, з больш чым 3000 пікселямі на самым доўгім баку.
- Выявы не павінны ўтрымліваць убудаваных знакаў, лагатыпаў, імёнаў або межаў.
- Вы можаце даслаць столькі запісаў, колькі пажадаеце.
Прыз:
- Пяць лепшых фатографаў будуць узнагароджаны медалём Альфрэда Фрыда за мір.
- “Мірны вобраз года” атрымае грашовы прыз.
- Карціна-пераможца будзе адлюстроўвацца на працягу года ў аўстрыйскім парламенце і будзе ўключана ў пастаянную мастацкую калекцыю аўстрыйскага парламента.
- Усе пераможцы будуць запрошаны ў Вену на цырымонію ўзнагароджання ў парламенце Аўстрыі 17 верасня 2020 года.
Падрабязная інфармацыя – на сайце www.friedaward.com
Дэдлайн падачы – 24 траўня 2020.