Міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча абвясціла конкурс на найлепшую публікацыю на замежнай мове, прысвечаную гісторыі Польшчы, і найлепшую публікацыю на польскай мове па гісторыі польскай дыпламатыі, апублікаваныя ў 2019 годзе. Гісторыкі могуць даслаць свае працы да 31 жніўня 2020 года.
Для ўдзелу ў конкурсе могуць быць прадастаўленыя толькі кніжныя выданні: як навуковыя манаграфіі, так і навуковапапулярныя выданні і апрацоўкі крыніц, у якіх колькасць аўтараў не перавышае трох.
Пераможца конкурсу ў намінацыі “Найлепшая замежная публікацыя на замежнай мове, прысвечаная гісторыі Польшчы” атрымае грашовы прыз у памеры 10 тыс. еўра, а пераможца ў намінацыі “Найлепшая публікацыя па гісторыі польскай дыпламатыі” – 20 тыс. злотых.
Узнагароды ў конкурсе прысуджае Міністр замежных спраў на падставе рэкамендацый Рады гістарычнай дыпламатыі.
Правілы ўдзелу ў конкурсе:
– Працы на конкурс павінны быць дасланыя да 31 жніўня 2020 года (прымаецца пад увагу дата паштовага штэмпеля). – Працы на конкурс павінны быць пададзеныя ў 3 экзэмплярах з далучанымі (калі гэта магчыма) апублікаванымі рэцэнзіямі, водгукамі і выдавецкімі рэцэнзіямі. Таксама дапускаецца адпраўленне кнігі ў электронным выглядзе на адрас: ddpk.sekretariat@msz.gov.pl з указаннем у тэме назвы “Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў”/“Konkurs Historyczny Ministra SZ”. – Да заяўкі прыкладаецца пісьмовая згода аўтара або аўтараў на ўдзел у конкурсе і іх кантактныя дадзеныя.
Сёлета ўдзел у конкурсе прымаюць працы, апублікаваныя ў 2019 годзе.
Публікацыі неабходна накіраваць па адрасе:
Ministerstwo Spraw Zagranicznych,
Departament Dyplomacji Publicznej i Kulturalnej,
Al. J. Ch. Szucha 23,
00580 Warszawa,
з пазнакай на канверце “Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў”/ “Konkurs Historyczny Ministra SZ”; або пакінуць у Міністэрстве замежных спраў – Журнал рэгістрацыі ўваходнай карэспандэнцыі (уваход з боку вул. Літэвска, гадзіны працы 8:15-16:15 з панядзелка да пятніцы).
Падрабязнасці на старонцы www.instytutpolski.pl