Адкрыты прыём заявак на 15 штогадовы конкурс “Лепшы фатограф-падарожнік года”. У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і аматары.
Сёлета конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях:
- “One Shot” – катэгорыя для адзіночных здымкаў на адну з тэм: “Дзікае прырода, жыццё ў моры”, “Ежа – густы свету”, “Асноўныя колеры”;
- “Portfolio” – серыя з 4 здымкаў на адну з тэм: “Чалавецтва”, “Зямля і клімат”, “Падарожжы і прыгоды”;
- “Smart Shot” – катэгорыя для здымкаў, зробленых на мабільны тэлефон або планшэт;
- “New Talent” – катэгорыя для пачаткоўцаў;
- малады фатограф-падарожнік года (у дзвюх узроставых катэгорыях);
- прыз для абсалютнага пераможцы.
У кожнай катэгорыі можна дадаваць фотаздымкі па некалькі разоў, акрамя катэгорыі “New Talent”. У гэтую катэгорыю можна дадаваць фатаграфіі толькі адзін раз.
Пры прадстаўленні здымкаў у катэгорыю “Portfolio” два альбо больш разоў кандыдат аўтаматычна становіцца прэтэндэнтам у намінацыі “Travel Photographer of the Year” і на супер-прыз – 4,000 £, набор скураных і срэбных тавараў для падарожжаў ад StaaG, асабісты скураны кейс для партфоліа ад Plastic Sandwich і верхнюю вопратку ад Páramo на суму 500 £.
Прызы:
- грашовы прыз памерам ад 1000 £ да 4000 £;
- камера і аб’ектыў Fujifilm;
- адзенне ад Páramo;
- асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plastic Sandwich;
- паездка на дваіх у Нарвегію.
Патрабаванні да кандыдатаў
У конкурсе могуць браць удзел фатографы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія любяць вандроўкі і падарожжы.
Для ўдзелу ў конкурсе кандыдатам і кандыдаткам неабходна зарэгістравацца тут і стварыць свой акаунт. Рэгістрацыя платная. Як памер адрозніваецца па катэгорыях:
- адзіночныя здымкі (One Shot і Smart Shot) – 8 £;
- партфоліа і “New Talent” – 15 £.
Фотаздымкі можна дасылаць да 25 верасня 2017 года.
Падрабязнасці шукайце на сайце арганізатараў.
Паводле by.odb-office.eu