Платформа “Імёны” збірае заяўкі на фінансаванне праектаў і грамадскіх арганізацый у 2018 годзе.
“Імёны” запрашаюць да супрацоўніцтва грамадскія арганізацыі і фонды, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы і афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі.
У 2018 шукаюцца праекты, якія працуюць у наступных сферах:
- Адукацыя ўсіх групаў насельніцтва;
- Дыягностыка анказахворванняў на ранніх стадыях і прафілактыка;
- Дапамога маладым дарослым і дарослым;
- Прафілактыка ВІЧ;
- Дапамога сталым людзям (у дамах састарэлых, псіха-неўралагічных інтэрнатах і самотным пажылым людзям);
- Дапамога зняволеным і іх сем’ям;
- Сацыялізацыя хворых на сухоты;
- Інсульты ў дарослых і дзяцей: прафілактыка і аднаўленне;
- Сацыялізацыя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- Юрыдычная дапамога (напрыклад, выпускнікам інтэрнатаў і дзіцячых дамоў, сем’ям ваеннаслужачых);
- Псіхалягічная дапамога дзецям у розных напрамках (напрыклад, дзіцячая гарачая лінія);
- Дапамога непаўнагадовым, якія ўчынілі злачынства.Заяўку на фінансаваньне можна запоўніць па спасылцы.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА