SAP UP рыхтуе 10 000 рублёў лепшаму сацыяльнаму прадпрымальніку

Да 8 кастрычніка працягваецца прыём заявак на міжнародны конкурс сацыяльных прадпрымальнікаў SAP UP.

Пераможцы атрымаюць сертыфікаты на адукацыйныя паездкі ў Еўропу і гран-пры 10 тысяч рублёў. Ацэньвацца будуць сацыяльная значнасць, бізнэс-патэнцыял і ўстойлівае развіццё праектаў.

Арганізатары запрашаюць людзей, запаленых жаданнем запусціць сацыяльны праект альбо тых, хто ўжо яго рэалізуюць. Вітаюцца наступныя накірункі:

  • экалогія;
  • новыя тэхналогіі;
  • развіццё тэрыторый;
  • забяспечанне роўных магчымасцей;
  • культура;
  • адукацыя;
  • медыцына і ахова здароўя;
  • здаровы лад жыцця і спорт.

Беларусь упершыню ўдзельнічае ў конкурсе SAP UP дзякуючы партнёрству з платформай Talaka. У складзе журы – эксперты з міжнародных кампаній, дзяржаўных структур, некамерцыйных і кансалтынгавых арганізацый. Асаблівасць конкурсу – празрыстая сістэму адбору: уся інфармацыя па праектах і адзнаках будзе даступная ў анлайне.

Фінал конкурсу і публічная прэзентацыя праектаў пройдзе ў Мінску напрыканцы лістапада.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 8 кастрычніка на сайце sap-up.org.

З пытання наконт удзелу можна пісаць на е-адрас consult@talaka.by ці тэлефанаць на нумар +375 29 8 777 900.