Дзяцей і падлеткаў запрашаюць дасылаць свае творчыя / журналісцкія працы на конкурс СМІ “Зменім свет да лепшага!”
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, сярэднеспецыяльных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі з усёй Беларусі. Падавацца можна як у складзе каманд, так і індывідуальна. Узрост удзельнікаў – 13-17 гадоў.
Конкурс адбываецца ў два этапы:
- першы – адборачны – праводзіцца на ўзроўні раёнаў горада і ў Палацы дзяцей і моладзі да 15 сакавіка 2017 года;
- другі – фінальны – адбудзецца 25-26 траўня ў Палацы.
У фінальны тур выйдуць тыя каманды і ўдзельнікі, якія стануць пераможцамі першага этапу.
Намінацыі конкурсу:
- Лепшая газета;
- Лепшы аўтарскі матэрыял;
- Лепшая журналісцкая праца;
- Лепшы відэафільм;
- Лепшы відэаблог школы.
Работы прымаюцца ў адпаведнасці з намінацыямі па адрасе: 220053, Мінск, Старавіленскі тракт, 41, каб. 511 (тэл. +375172901546).
Дэдлайн падачы – 15 сакавіка 2017 года.
Падрабязна з умовамі, патрабаваннямі да работ і крытэрамі іх ацэнкі можна пазнаёміцца тут.