Каб стварыць сапраўдны стартап, трэба мець не толькі выдатную ідэю, але і каманду, якая гэтай ідэяй гарыць – таму што інвестуюць у людзей! А калі ёсць каманда і стартап – як атрымаць усё астатняе? Тады вам трэба… прадставіць свой праект на конкурсе стартапаў “Дзень інвестара”!
Для ўдзелу трэба:
- Прайсці па спасылцы і зарэгістраваць свой стартап
- Атрымаўшы пацверджанне ўдзелу, падрыхтаваць свой выступ
- і 19 верасня выйсці ў анлайн, каб
- атрымаць досвед прэзентацыі і пачуць экспертнае меркаванне
- пабачыць свой стартап з боку інвестараў
- атрымаць свай шанец на атрыманне інвестыцый.
Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.
Калі ты інвестар або проста цікавішся тэмай, але не плануеш ладзіць прэзентацыю – таксама можна далучыцца.