Грамадскі рух “Дзея” абвяшчае конкурс творчых прац, прысвечаных 100-годдзю БНР і аднаўленню беларускай незалежнасці.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, якая пражывае на тэрыторыі Беларусі.
На конкурс прымаюцца эсэ, вершы, апавяданні, п’есы ды іншыя тэксты. Магчымыя тэмы творчых прац:
- Даніна памяці БНР ад нашчадкаў — былых і сучасных;
- Адкрыты ліст сябру Рады БНР напярэдадні 25 сакавіка 1918 года;
- БНР праз асабісты погляд у сучаснасць і будучыню;
- Маё прызнанне БНР: асабістая гісторыя таго, калі, чаму і як гэта адбылося і што гэта азначае для аўтара(-кі);
- Кароткі гістарычны нарыс пра БНР вачыма прыхiльнiка(-цы) беларушчыны: апісанне эпізоду з дзейнасці БНР і асабістая выснова;
- БНР — прывід ці рэальнасць?
- Урок БНР для аўтара(-кі);
- … ці іншая тэма, звязаная з #БНР100.
Працы прымаюцца ў фармаце .doc(x) на электронную пошту kropka.adliku@gmail.com да 15 чэрвеня 2018 года. У лісце неабходна пазначыць імя і прозвішча, дату нараджэння, месца жыхарства, а таксама кантактны тэлефон аўтара(-кі).
Вынікі конкурсу падвядзе аўтарытэтнае журы праз ацэнку працаў без пазнакаў аўтарства. Прызавая скарбонка конкурсу (1200 BYN) будзе размеркаваная сярод вызначаных журы пераможцаў конкурсу.
З моманту адпраўкі сваiх тэкстаў удзельнікі згаджаюцца з iхным свабодным выкарыстаннем арганiзатарамi конкурсу.
Дадатковыя пытанні можна задаць па е-адрасе kropka.adliku@gmail.