Конкурс вуснай прамовы чакае аматараў інглішу

13 красавіка Belarus Speaks English Project запрашае да ўдзелу ў конкурсе вуснай прамовы на ангельскай мове. Удзельнікі конкурсу змогуць праверыць свае сілы і пазнаёміцца ​​з аднадумцамі, а пераможцу дастанецца ноўтбук Lenovo.

Умовы:

Удзел у конкурсе бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Праслухоўванне пройдзе з 10 да 17 у канферэнц-зале “Дыпламат” Прэзідэнт Гатэля. Удзельнікі могуць прыйсці ў любы зручны час і выступіць (праслухоўванне па жывой чарзе) у фармаце адказу на выпадковае пытанне.

Вынікі будуць вядомыя ўжо ўвечары. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў клубе “НЛО” (вул. Якуба
Коласа, 37) з 19 да 21.

Патрабаванні да канкурсантаў:

  • свабоднае валоданне англійскай мовай
  • беларускае грамадзянства і пастаяннае пражыванне ў Беларусі
  • 18+

Усе падрабязнасці тут.