Распачаты прыём заявак на валанцёрскі EVS-праект “CreActive Culture: 3” у прыгарадзе Берліна.
Працягласць: 12 месяцаў пачынаючы з лістапада 2017 года.
Месца: Буххольц (40 км ад Берліна), Нямеччына.
Прымаючая арганізацыя: LandKunstLeben e.V.
Што будуць рабіць валанцёры:
- працаваць у культурным цэнтры з праектамі, якія звязаны з мастацтвам;
- працаваць у грамадскім экалагічным парку;
- дапамагаць у офісе арганізацыі:
- удзельнічаць у наладжванні партёрскіх сувязяў з іншымі арганізацыямі;
- ствараць уласныя міні-праекты.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам Беларусі альбо пражываць на тэрыторыі краіны;
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- матывацыя і гатоўнасць працаваць з тэмамі мастацтва і экалогіі, у тым ліку і займацца фізічным трудом у эка-парке;
- валоданне ангельскай мовай;
- валоданне нямецкай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым;
- гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з другімі валанцёрамі з краін ЕС і Ўсходняй Еўропы;
- гатоўнасць удзельнічаць падчас усяго праекта.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца Праграмай ЕС “Эразмус плюс”: валанцёрам пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама арганізуецца базавы курс нямецкай мовы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2017 года. Трэба даслаць свае CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на адрас alisa.karpovich@gmail.com (тэма – «EVS Germany»). З паспяховымі кандыдатамі правядуць Skype-інтэрв’ю.
Падрабязней пра EVS на сайце Фіяльты.