New Faces шукаюць валанцёра на доўнатэрміновы EVS-праект у Францыі.
Калі: верасень 2019 – жнівень 2020 года.
Дзе: Марсэль, Францыя.
Праект стартуе ў верасні і разлічаны на адзін год.
Тема праекту – лічбавыя медыя і праца ў моладдзю. Гэта выдатная магчымасць выпрабаваць свае сілы і навыкі ў рэдагаванні фотаздымкаў, відэа, анімацыі, у журналістыцы, стварэнні падкастаў і працы з сацыяльнымі медыя.
Неабходныя для падачы заяўкі дакументы:
- CV у фармаце europass;
- матывацыйныя ліст;
- прэзентацыянае відэа (яно можа быць на 1-2 хвіліны, дзе распавядае пра вашу асобу, вашы інтарэчы і творчы патэнцыял);
- форма дадзеных валанцёра.
Чым больш крэатыўнымі будуць дакументы, тым болей шанцаў на поспех вы атрымаеце.
Фінансавыя ўмовы
Праект спансуецца праз ERASMUS+, гэта значыць, удзельнікам пакрываюць усе выдаткі: транспарт, пражыванне, харчаванне, выдаткі на візу, моўныя курсы і грошы на кішэнныя выдаткі.
Даслаць дакументы неабходна на е-адрас lbetton@urbanprod.net да 23 жніўня ўключна. У паздзеле “тэма” неабходна пазначыць краіну, ваша імя і прозвішча.