Еўрапейскі істытут дызайну ў Барселоне (Istituto Europeo di Design) прапануе 22 стыпендыі для навучання на праграмах магістратуры і дактарантуры ў сферы дызайну, марекетынгу, рэкламы і іншых.
IED Barcelona шукае крэатыўных кандыдатаў, якія жадаюць развіваць ідэі і праекты пад агульнай назвай “Давайце створым будучыню: Дызайн як спосаб палепшыць нашу будучыню”.
Яны могуць падаваць заяўкі па напрамках:
- Мода;
- Дызайн;
- Візуальная камунікацыя;
- Мэнэджмент.
Мяркуецца, што, адштурхоўваючыся ад уласнага досведу, стыпендыяты змогуць стварыць якасна новыя рэчы, якія будуць вырашаць пэўныя глабальныя патрэбы.
Неабходныя дакументы:
- аплікацыйная форма;
- CV;
- апісанне ўласнага праекту.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 траўня 2017 года.
Падрабязней – тут.