Куды пайсці/паехаць вучыцца? Даведайся на выставе “Адукацыя і кар’ера”

Выстава “Адукацыя і кар’ера” запрашае ўсіх зацікаўленых даведацца пра адукацыйныя магчымасці ў Беларусі і ў краінах замежжа.

Калі: 15-17 лютага 2018 года.
Дзе: Мінск, праспект Пераможцаў, 14.

На выставе ў абітурыентаў будзе магчымасць канчаткова вызначыцца ці пазнаёміцца з ужо абранай вну жыўцом. Выстава таксама скіравана на студэнтаў ды выпускнікоў, якія жадаюць атрымаць другую адукацыю: вну прадставяць праграмы дадатковай і паслядыпломнай адукацыі, курсы павышэння кваліфікацыі і інш.

На выставе беларускія вну распавядуць пра сябе не толькі лічбамі прахадных балаў з даведнікаў – гэта будуць жывыя стасункі з выкладчыкамі і кіраўнікамі вучэбных накірункаў, прэзентацыі ад студэнтаў старэйшых курсаў, знаёмствы з сябрамі грамадскіх арганізацый.

Пра свае вучэбныя праграмы распавядуць і замежныя ўніверсітэты – з Вялікабрытаніі, Кіпра, Нямеччыны, Расіі, Францыі і інш. Ад іх можна будзе даведацца пра асаблівасці паступлення, магчымасці навучання, візавую падтрымку і абмен студэнтамі.

15 і 16 лютага выстава працуе з 10 да 18 гадзін, 17 лютага – з 10 да 15 гадзін.