У межах праграмы Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства “Культура і крэатыўнасць” ладзіцца навучальна-азнаямляльны тур у Польшчу.
Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі культурніцкіх і крэатыўных індустрый Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Беларусі.
Арганізатары выберуць шэсць удзельнікаў з краін Усходняга партнёрства, якія атрымаюць магчымасць навучання і сумеснай працы з наступнымі польскімі арганізацыямі:
- “Майстэрні культуры” (Люблін);
- Тэатр Стэфана Ярача (Ольштын);
- Культурны цэнтр імя Ц.К. Норвіда (Кракаў);
- “Bołt Records” (Варшава);
- “Арт Інкубатар” (Лодзь);
- Інстытут гарадской культуры (Гданьск).
Праграма скіравана на развіццё доўгатэрміновага партнёрства паміж культурніцкімі арганізацыямі Польшчы і краін Усходняга партнёрства: узаемнае навучанне, арганізацыю тэматычных канферэнцый, сумесных мерапрыемстваў і г.д.
Падаць заяўку могуць:
- дзяржаўныя ўстановы сферы культуры;
- прыватныя і камерцыйныя культурніцкія арганізацыі;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці і недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць у сферы культурніцкіх і крэатыўных індустрый.
Арганізацыі мусяць даслаць запоўненую форму заяўкі да 7 снежня 2015 года.
Арганізатар туру – Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Асноўнае месца мерапрыемстваў – еўрапейская сталіца культуры 2016 года – горад Вроцлаў.
Паводле by.odb-office.eu