Усіх неабыякавых запрашаюць на дыскусію «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?»
Калі: 28 красавіка, 18:30.
Дзе: Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх.
Дыскусія арганізуецца ў межах праграмы “CHOICE: Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”. Асноўны змест, які прапануецца да абмеркавання, – напрацоўкі і рэкамендацыі па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE.
У размове прымуць удзел эксперты:
- Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі”, палітолаг, аналітык;
- Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;
- Уладзімір Мацкеквіч, метадолог, філосаф, аналітык, грамадскі дзеяч;
- Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;
- Ігар Чарняўскі, экс-загадчык упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі;
- Антон Астаповіч, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 27 красавіка 2017 года, 12:00.