OSCE Office for Democratic Institutions and Human Rights (ODIHR) сумесна са School of Public Policy (SPP) універсітэта Central European University запрашаюць на чатырохдзённы інтэнсіўны курс для маладых палітычных дарадчыкаў з краін Усходняга Партнёрства.
Калі і дзе: 7 – 11 лістапада у Варшаве, Польшча, і 5 – 9 снежня ў Санда, Швецыя.
Курс засяроджаны на фарміраванні практычных навыкаў у наступных сферах:
- роль палітычнага дарадчыка;
- cтварэнне складаных палітычных умоў (распрацоўка і рэалізацыя стратэгій, аналіз і разуменне ўнутранага і знешняга палітычнага кантэксту, прыняцце рашэнняў, прагназіраванне);
- аналіз палітыкі сацыяльнай інтэграцыі, прыцягванне ўнутраных і знешніх палітычных бакоў;
- камунікацыя і прапаганда (напісанне палітычных прамоў, распрацоўка камунікацыйных стратэгій, грамадзянская дыпламатыя, праца са СМІ).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 35 гадоў;
- праца ў палітычнай сферы (палітычныя дарадчыкі ў міністэрстве, адміністрацыі прэзідэнта і парламенце);
- краіны – Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.
Навучанне будзе праходзіць на ангельскай мове.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць выдаткі на авія-пералёт,пражыванне, харчаванне, навучанне і вучэбныя матэрыялы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 верасня.
Па усіх пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню gpa@spp.ceu.edu (на ангельскай мове).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.