Беларуская асацыяцыя журналістаў распачынае бясплатны інтэнсіўны курс “Фотагісторыя па пунктах” для журналістаў і тых, хто ўжо авалодаў фотамайстэрствам. Курс “Фотагісторыя па пунктах” пачнецца 8 снежня 2018 года ў Мінску і скончыцца 20 студзеня 2019 г. у Вільні. Заняткі будуць праходзіць у Мінску па суботах з 14.30 да 19.00.
Для каго:
- журналісты;
- студэнты факультэтаў журналістыкі, якія валодаюць навыкамі фатаграфіі.
Умовы:
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Падаць заяўку можна тут. Дэдлайн – 4 снежня, 24:00.
Падрабязней пра курс “Фотагісторыя па пунктах” – тут.