Штогадовы курс “Ужыванне ўстойлівасці ў міжнародным навучанні” для выкладчыц і выкладчыкаў пачнецца 26-га чэрвеня ў Шчэціне і скончыцца 3-га ліпеня ў Альбаргу. Ён будзе праводзіцца на ветразніку Фрыдэрык Шапэн пад час падарожжа з Польшчы ў Данію цэнтрам Baltic University Programme for Finland at Åbo Akademi University.
Мэта курсу: сабраць разам выкладчыц і выкладчыкаў, зацікаўленых ва ўстойлівым развіцці, наладзіць супрацу і абмен ведамі і досведам, развіваць кампетэнцыі, натхніць і надаць сіл для далейшай дзейнасці.
Курс разлічаны на 30 чалавек, запрашаюцца ўніверсітэцкія выкладчыцы і выкладчыкі (ў прыярытэце тыя, хто выкладае ў сферы ўстойлівага развіцця), таксама чакаюць студэнтак-дактарантак і студэнтаў-дактарантаў.
Патрабаванні:
- свабоднае валоданне англійскай мовай,
- быць напагатове да 4-ох гадзін працы на содні ў якасці экіпажа,
- матывацыйны ліст,
- кароткая аўтабіяграфія як спецыялісткі ці спецыяліста,
- апісанне вашага запланаванага ўнёску ў курс “Ужыванне ўстойлівасці ў міжнародным навучанні 2019”,
- справаздача аб стане здароўя.
Фінансавыя ўмовы: жыллё і харчаванне для выкладчыц і выкладчыкаў універсітэтаў-членаў Праграмы Балтыйскага Універсітэту (сярод іх 7 беларускіх універсітэтаў ) пакрывае BUP Centre for Finland at Åbo Akademi University. Транспартныя выдаткі аплачваць прыйдзецца самастойна, але арганізатары заклікаюць шукаць магчымасць у сваіх універсітэтах зрабіць гэта праз фінансаванне Erasmus+ Staff Training Mobility. Кошт для ўдзельніц і удзельнікаў не з універсітэтаў аб`яднання BUP – 800 еўра з чалавека + транспартныя выдаткі.
Калі: 26 чэрвеня – 3 ліпеня 2019
Дэдлайн: 31 сакавіка
Падрабязнасці і падача заяўкі тут.