Усе, хто жадаюць вывучыць гішпанскую, ды яшчэ з носьбітам мовы, запрашаюцца на адмысловыя курсы.
Прыём заявак працягваецца ў групы для пачаткоўцаў.
Выкладчык – валанцёр з Мадрыда Пабла.
Заняткі будуць праходзіць па аўторках а 18:30 непадалёк ад станцыі метро “Плошча Перамогі”.
Каб далучыцца да групы, неабходна:
- ведаць гішпанскую на ўзроўні А1 і мець некаторае ўяўленне пра ўзровень А2;
- валодаць ангельскай на ўзроўні В1 (але гэты пункт абмяркоўваецца);
- ведаць формы дзеясловаў цяперашняга часу (presente del indicativo) і ўмець спрагаць правільныя дзеясловы (verbos regulares) -ar -er -ir.
Калі вы адчуваеце ў сабе моц і жадаеце вучыць гішпанскую далей, пішыце Пабла на пошту paubelarus@gmail.com.