Міжнародны Дом сустрэчаў моладзі ў Мікушэва запрашае на адукацыйны семінар, прысвечаны рэкламе.
Калі: 17-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Патсдам, Нямеччына.
Да ўдзелу запрашаецца зацікаўленая моладзь ва ўзросце 18-25 гадоў з шэнгенскай візай.
Рэклама – што яна паказвае, што дае? Што мы самі можам з ёй зрабіць? Ад рэкламы немагчыма ўцячы. Яна паўсюль. Яна фармуе наш вобраз свету і ўплывае на нашую падсвядомасць. У трынацыянальнай групе ўдзельнікі будуць шукаць новыя перспектывы бачання на нямецкую, польскую і беларускую рэкламу. Для каго яна створаная? На каго павінная ўплываць? Ці заўсёды рэклама ўсё пралічвае, ці мае яна сумленне?
Разам удзельнікі адшыфруюць мову рэкламы, адкрыюць стэрэатыпы і механізмы, што ёй кіруюць, а таксама падумаюць, як стварыць добрую, талерантную і сацыяльна адказную рэкламу.
Сустрэча скіраваная на тых, хто хоча выйсці за ўласныя межы і быць актыўным ў абшары публічнай дзейнасці.
Працоўнымі мовамі сустрэчы будуць нямецкая, польская, беларуская і ангельская. Веданне замежных моваў (апроч ангельскай) не з’яўляецца ўмовай удзелу.
Для ўдзельнікаў/удзельніц з Беларусі праграма з’яўляецца бясплатнай, аднак яны самастойна мусяць пакрыць частку коштаў на падарожжа (каля 50%) і страхоўку.
Як падацца
- клікнуць на спасылку “Падаць заяўку”
- запоўніць фармуляр
У полі Comments напісаць кароткую матывацыю, да 500 знакаў, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у праекце.
Дэдлайн – 1 лістапада 2017 года.