Лятучы ўніверсітэт прапануе рэфлекснуць у межах летніка “Гульня і Школа: практыка ўніверсітэцкага будавання”.
Час: 7 – 10 ліпеня. Месца: Браслаўскія азёры.
У праграме плануюцца тры традыцыйныя часткі:
- Пленарныя даклады. У гэтай частцы для ўсіх удзельнікаў прапануюцца выступы па асноўнай тэме – гэтыя даклады і іх абмеркаванні задаюць стрыжан летняй школы.
- Адкрытая кафедра.Выступы ўдзельнікаў летніка па тэмах, якімі яны б вельмі хацелі падзяліцца з супольнасцю. Фарматы могуць быць разнастайнымі: лекцыя, прэзентацыя, дыскусія, майстар клас ды інш. Выступы на адкрытай кафедры будуць праходзіць паралельна адзін аднаму, і ўдзельнікі летніка змогуць вызначацца, што ім больш цікава.
- Клубная прастора. Адкрытая для творчага самавыяўлення і вольнай камунікацыі прастора (увечары). У гэтым годзе ў межах клубнай прасторы, верагодна, будзе адбывацца цырымонія прыняцця новых чальцоў ва ўніверсітэцкую карпарацыю “Convent Ludenia”.
Фінансавыя ўмовы:
Асабісты ўнёсак будзе складаць 60 даляраў (у бел.рублях па курсе, за ўсе чатыры дні летніка).
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 чэрвеня.
Удакладніць умовы пражывання, магчымасці харчавання, варыянты частковага ўдзелу можна ў каардынатара летніка Юлі Галіноўскай: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com