Юрыдычная служба “Лапа закону” запрашае ўсіх неабыякавых да пакінутых катоў і сабак далучыцца да Школы валанцёраў.
Школа навучыць:
- як дзейнічаць, калі з жывёламі абыходзяцца жорстка;
- узаемадзейнічаць з органамі ўлады па пытаннях правоў жывёлаў;
- маніторыць парушэнні адлову і кансультаваць па гэтых выпадках.
Праграма навучання прадугледжвае вочныя сустрэчы і семінары, практыку ў рэальных сітуацыях, а таксама вебінары і відэа-лекцыі.
Каб стаць валанцёрам ініцыятывы, неабходна падаць заяўку.
Першая сустрэча адбудзецца ўжо 6 лістапада.
З усімі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас zoonetwork.by@gmail.com альбо па тэлефонах +375 29 156 32 77 (Настасся), +375 25 755 48 87 (Аліна).