Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на курс “Лаві момант. Фотарэпартаж”, які правядзе Вадзім Заміроўскі, фотарэпарцёр партала TUT.BY.
Курс разлічаны на пачаткоўцаў – журналістаў, выпускнікоў школаў маладога журналіста і студэнтаў факультэтаў журналістыкі з Мінска і рэгіёнаў, якія жадаюць навучыцца ствараць прафесійныя фотарэпартажы.
Удзельнікі сканцэнтруюцца на практычных занятках: кожны падрыхтуе некалькі ўласных фотарэпартажаў. А фотарэдактар TUT.by Сяргей Балай распавядзе, як ствараецца фотагісторыя і чым яна адрозніваецца ад фотарэпартажу.
На занятках вы даведаецеся:
– якія тэхнічныя і кампазіцыйныя асновы фатаграфіі;
– што такое фотажурналістыка, якія яе жанры і чым яна адрозніваецца ад іншых галінаў фатаграфіі;
– як здымаць навіны, фотарэпартажы і фотаэсэ;
– якія стандарты працы ў газетах, агенцыях і інтэрнэт-выданнях;
– як падрыхтаваць і прадаць фотарэпартаж.
Кожныя заняткі складаюцца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. Пасля кожных занятках студэнты будуць атрымліваць абавязковае для выканання хатняе заданне.
Апісанне курсу:
Курс “Лаві момант. Фотарэпартаж” пачнецца 26 сакавіка 2016 года і скончыцца 29 траўня 2016 года. Складаецца з васьмі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:00.
Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе прымаюцца ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па электроннай пошце на е-адрас baj@baj.by (з пазнакай “Photo reporting”) да 22 сакавіка.
УВАГА: для ўдзелу ў курсе “Лаві момант. Фотарэпартаж” трэба абавязкова мець люстэркавую фотакамеру (ці безлюстэркавую камеру высокага класу).
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.