Leaders in Democracy – семінары для моладзевых актывістаў у Троках

У ліпені-жніўні 2019 г. Інстытут Роберта Шумана (Будапешт, Венгрыя) разам з партнёрамі адкрываюць набор удзельнікаў на серыю семінараў «Leaders in Democracy» ў Троках, Літва. Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх моладзевых і студэнцкіх арганізацый Беларусі (узрост – 20-30 гадоў).

Мэты праекта:

  • прасоўваць перспектывы развіцця будучых палітычных элітаў Беларусі правацэнтрысцкага кірунку, адданых ідэям еўрапейскай інтэграцыі і плённага супрацоўніцтва Беларусі і ЕС;
  • спрыяць наладжванню сувязяў паміж беларускіх удзельнікаў з прадстаўнікамі розных правацэнтрысцкіх арганізацый у Еўропе.

Каго шукаюць:

Для ўдзелу будуць абраныя 15 кандыдатаў, якія з’яўляюцца актыўнымі членамі правацэнтрысцкіх моладзевых і студэнцкіх арганізацый, такіх як Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух за свабоду, Беларускія хрысціянскія дэмакраты, Гавары праўду, альбо супрацоўнічаюць з НДА, якія падтрымліваюць праеўрапейскі і дэмакратычны кірунак развіцця Беларусі.

Праграма:

У межах праграмы пройдзе 2 чатырохдзённых семінары (8 – 11 ліпеня, 26 29 жніўня). Удзел у абодвух семінарах абавязковы. Працоўная мова: ангельская (без перакладу).

Як падацца:

Запоўніць форму заяўкі можна па спасылцы. Тэрмін падачы заявак: 10 раніцы 22 траўня (серада).

Больш інфармацыі можна знайсці тут.