Ужо ў трэці раз праект нефармальнай адукацыі Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі набірае студэнтаў.
Зараз прапаноўваецца 5 напрамкаў (канцэнтрацый):
- Сучаснае грамадства, этыка і палітыка;
- Масавая культура і медыа;
- Публічная гісторыя;
- Інтэрн’т і грамадства;
- Сучаснае мастацтва і тэатр.
Фінансавыя ўмовы
25 лепшых кандыдатаў атрымаюць 100 % зніжку, за вылікам толькі арганізацыйнага ўнёску (35 USD). Кошт для іншых – 45 USD / месяц.
Працягласць навучання – 8 месяцаў (кастрычнік – май). Вячэрняя форма навучання.
Дэдлайн падачы заяўкі – 6 верасня. Трэба абавязкова напісаць эсэ.
Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.