Erasmus+ прапаноўвае стыпендыі на атрыманне ступені магістра эканомікі: The Master Erasmus Mundus QEM – Models and Methods of Quantitative Economics.
Дэталі:
- навучанне ў двух з чатырох універсітэтаў праграмы: the Graduate School of Mathematics of Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne, Universitat Autònoma de Barcelona, IMW – Institute of Mathematical Economics of Universität Bielefeld, Università Ca’ Foscari Venezia;
- 50 стыпендый;
- курсы: тэорыя імавернасцяў, матэматычнае і камп’ютэрнае мадэляванне, палітыка, статыстыка, эканаметрыка, фінансы, эксперыментальнае планаванне і іншыя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дыплом бакалаўра ці эквівалент (=180 ECTS) ў адпаведнай галіне (матэматыка, фінансы ці квантытатыўная эканоміка, але будуць разглядацца і іншыя заяўкі);
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Cтудэнтам пакроюць выдаткі на транспарт і візу (1.000 еўра для Беларусі), на навучанне і пражыванне, а таксама будзе выплочваць 1.000 еўра штомесячна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 7 лютага 2016 года.
Са спісам неабходных дакументаў можна азнаёміцца тут. Яшчэ больш падрабязнасцей – на сайце праграмы.