Праграма Civil Society Leadership Awards (CSLA) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыі, каб падтрымаць навучанне студэнтаў на магістарскай ступені ў 2017 годзе.
Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія дэманструюць акадэмічныя і прафесійныя поспехі, а таксама прагнуць пазітыўных сацыяльных зменаў ў сваёй супольнасці.
Мэта CSLA – падтрымаць будучых лідараў з краінаў, у якіх грамадзянскай супольнасці не стае дэмакратычных практык у сацыяльным развіцці і дзяржаўнай сістэме.
Стыпендыя можа быць выкарыстана для навучання ў разнастайных партнёрскіх інстытуцыях па ўсім свеце.
Накірункі навучання, якія падтрымліваюцца стыпендыяй:
- Communications & Media
- Culture, History & Society
- Development Studies
- Economics
- Education Management & Leadership
- Environment & Natural Resource Management
- Human Rights and/or Gender Studies
- Law (including Human Rights law)
- Politics & International Studies
- Public Health Policy & Health Management
- Public Policy & Administration
- Social Work & Social Policy.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець беларускае грамадзянства;
- дэманстраваць гнуткасць, лідарскі патэнцыял;
- мець выдатныя поспехі ў вучобе і завершаны бакалаўрыят на момант падачы заяўкі;
- мець прафесійны досвед у адпаведнай галіне;
- добрае валоданне адной з трох моў: нямецкай, ангельскай, французскай – у адпаведнасці з тым, які ўзровень патрабуе ўніверсітэт;
- быць здольным удзельнічаць у інтэнсіўнай праграме ў ліпені або жніўні 2017 года і пачаць сваю вучобу па праграме ў жніўні альбо верасні гэтага ж года;
- дэманстраваць жаданне вярнуцца дадому дзеля працягу падтрымкі і развіцця сваёй супольнасці.
Фінансавыя ўмовы
Абраныя стыпендыяты атрымаюць поўную фінансавую падтрымку, якая ўключае аплату за навучанне, штомесяцовую стыпендыю на пражыванне, медыцынскую страхоўку, перадакадэмічную падтрыхтоўку ў летняй школе.
Пералік партнёрскіх універістэтаў і ўмовы ўдзелу можна адшукаць тут, а падрабязнасці – па гэтай спасылцы.
Дэдлайн – 15 верасня 2016 года.