Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на адукацыйны курс “Лідарства ў мясцовых супольнасцях”.
Калі: красавік – кастрычнік 2018 года.
Дзе: Беларусь.
З удзельнікамі будуць працаваць беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі, якія раскажуць і пакажуць, якія падыходы і інструменты эфектыўны на мясцовым узроўні.
Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам і ўдзельніцам развіць лідарскія здольнасці і садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці, эфектыўнасці і ўплывовасці мясцовых супольнасцяў у Беларусі.
Каму будзе цікава?
Да ўдзелу ў праграме «Лідарства ў мясцовых супольнасцях» запрашаюцца ўсе актыўныя людзі, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваіх суполак ці хочуць пачаць гэта рабіць. Заяўкі на ўдзел у праграме могуць падаваць як асобныя людзі, так і каманды (ініцыятыўныя групы) з 2-3 чалавек.
Папярэднія даты сэсій праграмы:
27-29 красавіка 2018, Што такое мясцовая супольнасць і ацэнка яе патрэбаў;
15-17 чэрвеня 2018, Планаванне работы ў мясцовай супольнасці: ад ідэй да дзеянняў;
3-5 жніўня 2018, Групавая фасілітацыя і публічныя выступы;
12-14 кастрычніка 2018, Адвакатаванне і праца са СМІ.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары праграмы часткова пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў. Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у праграме – 20 BYN за кожную сесію.
Дэдлайн падачы заявак – 20 сакавіка 2018.