Выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца на праграму “Schwarzman Scholars” – навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэце Ціньхуа.
Спецыяльнасці: публічнае адміністраванне, міжнародныя адносіны, эканоміка і бізнес.
Узровень: магістратура.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- скончаная першая ступень навучання па профільнай спецыяльнасці;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне, трэвел-грант, выдаткі на падручнікі і ноўтбук (калі патрэбен) і падарожжы па Кітаю. Ттаксама будзе выдавацца стыпендыя у памеры $3,500.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- адзнакі;
- 4 рэкамендацыі;
- конкурснае відэа;
- 3 эсэ (матывацыйны ліст, лідарскае эсэ, эсэ-разважанне над актуальнымі праблемамі свету)
- CV.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2016.
Па пытаннях стыпендыі можна звяртацца на SchwarzmanScholars.Europe@iie.org.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.