Міжнародная Арганізацыя па Міграцыі ў Беларусі абвяшчае набор на ўдзел у трэцім моладзевым летніку “Вывучай.Дзейнічай.Падзяліся” 2019, прысвечанаму праблеме гандлю людзьмі, які пройдзе 14-20 ліпеня. Цягам 6 дзён інтэнсіўнага летніку ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць майстар-класы, сустрэнуцца экспертамі з розных галін дзейнасці МАМ. Акрамя таго, яны даведаюцца пра інструменты і метады працы з такімі тэмамі, як гендарная роўнасць, хатні гвалт, ВІЧ / СНІД і пра магчымасці, якія можна скарыстаць, каб паспрыяць выкараненню праблемы гандлю людзьмі.
Каго шукаюць:
Да ўдзелу запрашаюць актыўных маладых людзей, валанцёраў і сацыяльных работнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце 18-25 гадоў. Колькасць месцаў: 18.
Умовы:
Ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам, праездам, пражываннем і харчаваннем пакрываюцца арганізатарамі.
Дзе:
Летнік пройдзе на базе загараднага комплексу «Фестывальны», 50 км ад г. Мінска. Трансфер з Мінска і назад будзе арганізаваны для ўсіх удзельнікаў.
Як падацца:
Спампаваць форму заяўкі тут, запоўніць і даслаць на адрас iomminsk@iom.int з пазнакай «Удзел у летнім лагеры». Дэдлайн падачы заявак – 3 ліпеня.
Больш інфармацыі – тут.