Літаратурная імпрэза ў Віцебску

19 кастрычніка ў віцебскай краме “Князь Вітаўт” адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам гасцей з Менску і ЗША.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт прадставіць сваю кнігу “Эпідэмія ружаў”, якая выйшла сёлета ў выдавецтве “Логвінаў”. Паэтка і перакладчыца, адна з рэдактарак інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет”
Юля Цімафеева пазнаёміць з тым, што цікавага падрыхтаваў часопіс у 2017 годзе, а таксама раскажа пра свежы нумар, цалкам прысвечаны нарвежскай літаратуры. Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе ў Віцебску рускі пераклад свайго нашумелага рамана “Белая муха, забойца мужчын”.
У праграме імпрэзы – дыскусія пра сучасную беларускую і замежную літаратуру.

Коратка пра гасцей:

  • Вальжына Морт – паэтка. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Менску. У 2005 годзе выйшаў першы зборнік – “Я тоненькая, як твае вейкі”. У 2006 эмігравала ў ЗША. Выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі, адзначаных міжнароднымі прэміямі. Піша па-беларуску і па-ангельску. Вершы перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў. У 2017 на Радзіме выйшаў другі зборнік Вальжыны – “Эпідэмія ружаў”.
  • Юля Цімафеева – паэтка, перакладчыца, рэдактарка інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет”. Аўтарка паэтычных зборнікаў “Кніга памылак” і Цырк”. Удзельніца міжнародных паэтычных фестываляў, вершы перакладаліся на некалькі еўрапейскіх моваў. Перакладае з ангельскай і нямецкай моваў.
  • Альгерд Бахарэвіч – пісьменьнік. Аўтар раманаў (“Сарока на шыбеніцы”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын” і інш.), а таксама зборнікаў эсэ, перакладзеных на розныя мовы. Лаўрэат некалькіх
    літаратурных прэмій, у тым ліку “Кніга году” і другой прэміі Ежы Гедройца. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў. Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” у Нацыянальным тэатры
    Янкі Купалы пастаўлены спектакль. Рэдактар зборніка Вальжыны Морт “Эпідэмія ружаў”.

Дзе: Вицебск, Крама “Князь Вітаўт”, праспект Фрунзэ, 8.

Кали: 19 кастрычника, 19.00.

Уваход вольны.