Фундацыя “Thomson Reuters” запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ ў Лондан на варкшоп “Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу“.
Варкшоп адбудзецца з 11 па 15 ліпеня 2016 года. Удзельнікі даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы кампетэнтна і незаангажавана.
Тэмы навучання:
- планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі;
- тэхніка інтэрв’ю;
- пошук шматлікіх крыніц для расповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.
Навучэнцы мусяць прапанаваць ідэі (тэмы) рэпартажаў, якія стануць фокусам навучальнай праграмы. Падчас інтэнсіўнага варкшопу ў Лондане ўдзельнікі мусяць развіць і ўдасканаліць ідэі навінавых гісторый і заявіць іх рэдакцыйнай камандзе журы фундацыі “Thomson Reuters“.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- працаваць у нацыянальных медыях краінаў, якія развіваюцца, альбо краінах пераходнага палітычнага перыяду;
- вольна валодаць ангельскай мовай;
- мець досвед працы ў медыяарганізацыі на працягу мінімум 1 года ва ўмовах поўнай занятасці (фрылансеры таксама могуць удзельнічаць). Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у медыях любой формы (друк, ТБ, радыё, анлайн) і маюць матывацыю да незаангажаванага асвятлення адчувальных тэмаў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу і забяспечваюць грашыма на штодзённыя выдаткі.
Каб падаць заяўку, неабходна:
- прадставіць 2 прыклады сваіх матэрыялаў (памер файла – максімум 5 Мб);
- даслаць ліст-дазвол ад рэдактара СМІ са згодай на ўдзел у навучальнай праграме і публікацыю/распаўсюд навінавых гісторый пасля завяршэння варкшопу;
- прапанаваць гісторыю па тэме, якая зрэдку асвятляецца ў роднай краіне.
Падаць заўку можна на гэтай старонцы. Больш інфармацыі пра варкшоп – тут.
Дэдлайн – 25 красавіка 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu