Лятучы ўніверсітэт пачынае прыём заявак на агульнаўніверсітэцкія курсы і семінары, а таксама запрашае пазнаёміцца з другой ступенню адукацыі – са Школай Магістраў Гульні.
У гэтым годзе адукацыя ў Лятучым універсітэце зноў будзе ісці на двух узроўнях.
Першым узровень – агульнаўніверсітэцкія курсы:
- Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. Уладзімір Мацкевіч
- Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыю. Ігар Бабкоў
- Сацыяльная тэорыя і сучаснасць. Галіна Русецкая
- Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза. Аляксандр Сарна
- Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення. Лілія Ілюшына
- Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя. Андрэй Ягораў, Тацяна Вадалажская, Алена Барадачова
- Школа Бібліі з Ірынай Дубянецкай
- D5. “Дэзань!” Міхал Анемпадыстаў
- Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі. Павел Баркоўскі, Аляксандр Сарна
Другі ўзровень – Школа Магістраў Гульні.
У мінулым годзе пачалі працаваць 4 школы, і да іх працы можна далучыцца, калі падаць заяўку і прайсці сумоўе:
- Школа гісторыі ідэй. Кіраўнік Школы – Ігар Бабкоў.
- Метадалагічная школа. Кіраўнікі Школы – Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская
- Школа ВКЛ. Кіраўнік Школы – Алег Дзярновіч.
- Школа сацыяльна-філасофскай аналіткі. Арганізатары Школы – супольнасць “Беларускай Філасофскай прасторы”
Цягам года будуць таксама працаваць некалькі семінараў.
Умовы:
- усе заняткі бясплатныя;
- заняткі першага і другога ўзроўню будуць праходзіць па вечарах і пераважна ў працоўныя дні.
Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта – 10 кастрычніка.
Па дадатковых пытаннях можаце звяртацца на flyuniby@gmail.com.
Разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у “Праграме на год” на сайце Лятучага універсітэта.