Легендарны EDUonEU ізноў адкрывае набор!

Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор навучэнцаў на чацвертыі вочна-завочны (Blended Learning) курс пра Еўропу. Удзельнікі і ўдзельніцы цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе праходзіць онлайн і займаць у сярэднім тры-чатыры гадзіны на тыдзень.

Як гэта будзе?

У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў і ўдзельніц пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, у вас будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.

Бонусам вы атрымаеце цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне вашага валодання разнастайнымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментарак. На жывых сустрэчах вас чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.

Для каго курс?

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Арганізатары асабліва заахвочваюць прыняць удзел у курсе моладзь з рэгіёнаў (арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе).

Мова

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўлены па-ангельску. Удзельнікі і ўдзельніцы павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору арганізатары могуць таксама запрасіць вас на кароткае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.

Умовы ўдзелу

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Бонусы

Лепшыя выпускнікі і выпускніцы курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.

Заяўка

Хочаце даведацца больш і выказаць сваё меркаванне? Падавайце заяўку па спасылцы да 28.09.2019.

Вынікі адбору – не пазней за 1 кастрычніка

Даты вочных сесій: 05.10 – 06.10, 02.11 – 03.11 ды 07.12 – 08.12.2019 (субота і нядзеля).

Натхняйся і глядзі водгукі ўдзельнікаў першага набора:

https://www.youtube.com/watch?v=FVRrVEfnW5M