FREECH запрашае актыўную моладзь Гомеля на сваю першую лекцыю-дыскусію.
Калі: 31 сакавіка (субота), с 16:40 до 18:40.
Дзе: вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, 14 комната.
Арганізатары плануюць пазнаёміцца з удзельнікамі – актыўнай моладзю – і паказаць, что ёсць людзі, якія ствараюць, змяняюць і дасягаюць.
Лекцыю правядзе каманда Freech разам з мінскім лектарам – Яўгенам Міхасюком.
Яўген – чалавек, які яшчэ ў час студэнцтва змог аб’яднаць вакол сябе людзей, каб мяняць свой універсітэт:
- прадстаўнік студэнцкай арганізацыі “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў”;
- галоўны трэнер Акадэміі студэнцкага лідарства;
- арганізатар адукацыйнага фестывалю “Рэмара”.
Падчас дыскусіі арганізатары адкажуць на пытанні:
- Чаму будучыня закладваецца менавіта ў студэнцкія гады?
- Што такое студэнцкі саюз і навошта ён патрэбны?
- Што мы маем і што можам мець у межах Універсітэта і свайго студэнцкага жыцця?
- Якія ёсць праблемы ў сістэме адукацыі і як іх вырашаць?
Што чакае ўдзельнікаў:
- 2 гадзіны размоў;
- знаёмства з арганізатарамі і спікерам;
- атмасфера свабоды і талерантнасці;
- жаданне паляпшаць свет;
- гарбата.
Уваход вольны, але абавязкова папярэдняя рэгістрацыя.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.