Гуманная наркапалітыка: у чым яе асаблівасць і эфектыўнасць?
- Што атрымаецца, калі будаваць наркапалітыку з аглядкай на здароўе і правы чалавека?
- Як выкананне правоў чалавека дапамагае знізіць абарот наркотыкаў?
- Чаму медыцынская дапамога і сацыяльная падтрымка настолькі істотныя для людзей з нарказалежнасцю?
19 лістапада ў межах Неафіт | персанальная выстава Юры Шуста Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае ўсіх жадаючых на публічную лекцыю і дыскусію аб наркапалітыцы, заснаванай на правах чалавека і здароўе.
Мы абмяркуем сэнс тэрміна “дэкрыміналізацыя”, сутнасць падыходу «put people first», важнасць доступу да медыцынскіх паслуг для нарказалежных. А яшчэ пагаворым аб прагрэсіўным міжнародным досведзе працы з наркатэматыкай ў іншых краінах.
Людзям з нарказалежнасцю патрэбныя лячэнне, рэабілітацыя і прафілактыка. Даследаванні ААН пацвярджаюць, што лячэнне пазбаўляе ад залежнасці больш людзей, чым турма. А яшчэ эфектыўнае лячэнне нарказалежнасці – гэта выгадная альтэрнатыва крымінальнаму пакаранню.
Прыходзьце і даведайцеся, як гэта працуе. Распавядаюць прадстаўнікі агенцтваў ААН у Беларусі і грамадскага аб’яднання “Пазітыўны рух”.
Калі: 19.11.2019
Пачатак: 19.00
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Кастрычніцкая, 19)
Уваход вольны, па рэгістрацыі