Упершыню ў Мінску адбудзецца лекцыя вядомага ізраільскага арт-тэрапеўта Алены Макаравай.
Алена Макарава – педагог, мастацтва-тэрапеўт з ўласна распрацаваным падыходам да гэтага пытання, аўтар кніг пра дзіцячую творчасць і арт-тэрапію, даследчык, шырока вядомая ў пост-савецкай прасторы і краінах Еўропы, стала жыве ў Ізраілі.
Калі: 21 кастрычніка а 19:00.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А).
Лекцыя разлічана як на спецыялістаў, якія практыкуюць арт-тэрапію ў сваёй прафесійнай дзейнасці, так і на педагогаў ды бацькоў, якіх хвалююць пытанні дзіцячай творчасці і працы з імі.
Падчас лекцыі слухачы даведаюцца пра тое, што такое арт-тэрапія, для чаго яна патрэбна і як выкарыстоўваць атрыманыя веды. Лекцыя будзе грунтавацца як на досведзе самой Алены Макаравай, так і на аналізе работы піянера арт-тэрапіі – Эдыт Крамер.
Фінансавыя ўмовы
Уваход вольны.
Даведкі па тэлефоне +37533 3035960.
Больш інфармацыі можна даведацца тут:
- facebook.com/Majsterni;
- ygallery.by;
- dtm@ygallery.by.
Арганізатары мерапрыемства – “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі пры падтрымцы амбасады Ізраіля.