У Мінску пройдуць бясплатныя лекцыі, дзякуючы якім узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў стануць знакамітыя пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны.
Першая лекцыя адбудзецца напярэдадні Міжнароднага жаночага дня — 6 сакавіка. Беларуская літаратарка і перакладчыца Юлія Цімафеева распавядзе пра 5 літаратурных гераіняў, якія вас здзівяць.
Усяго запланавана 6 лекцый. Кожны слухач атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца ўсе лекцыі, якія ён наведае. Напрыканцы праекта “студэнты”, у якіх не будзе ніводнага пропуску, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы, астатнія — граматы слухачоў.
Падчас літаратурных сустрэч можна будзе не толькі паслухаць прафесіяналаў, задаць ім пытанні, але і падзяліцца ўласнымі думкамі наконт любімых твораў, аўтараў і проста прыемна правесці час у сяброўскай атмасферы аднадумцаў.
Дзе? – Крэатыўная прастора Imaguru (Фабрыцыуса, 4), зала “Nordic”;
Калі? – Першая лекцыя адбудзецца 6 сакавіка ў 19:00;
Бясплатна? – Так!
Рэгістрацыя па спасылцы
Кантактны нумар: +375298552442