Усіх ахвотных (і неабыякавых да экалогіі) запрашаюць на лекцыю Марыі Сумы, эксперткі па zero waste, супрацоўніцы Ecoidea.by.
Калі: 1 чэрвеня 2019 года, 16-17:00.
Дзе: прастора ОК16, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16).
Цэнтральная тэма лекцыі: пластык – мясцовая праблема глабальнага маштабу.
Удзельнікі лекцыі абмяркуюць:
- чаму праблема пластыка глабальная і масштабная, хоць часам і непрыкметная?
- дзе шукаць праблему?
- чаму важна выбіраць шматразовыя альтэрнатывы звыклым рэчам замест аднаразовых?
- чаму перапрацоўка нас не ўратуе?
- у чым ужо маюць поспех беларусы, а над чым яшчэ трэба папрацаваць?
З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-клясы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалёгіі, гендэру, сьмяротнага пакараньня, правоў чалавека, мовы і культуры.