Фестываль “У госці да Лепельскага Цмока” запрашае ўсіх зацікаўленых беларускай міфалогіяй і музыкай.
Калі: 20 жніўня 2017 года.
Дзе: Лепель, гарадскі парк.
Помнік Цмоку адкрылі ў Лепелі ў 2013 годзе. І зараз кожны год у атмасфернай мясціне каля возера адбываецца фестываль беларускай міфалогіі “Ў госці да Лепельскага Цмока”.
Праграма фестываля:
11:00-11:20 Вітальнае слова арганізатараў
11:20-12:00 Прэзентацыі ўдзельнікаў фестывалю
12:00-13:00 Маладзёвы этна-праект “Патрыцыя-Гарэза”
13:00-13:30 Фольк-этна гурт “Малала”
13:30-14:00 Фальклорны гурт “Варган” (г. Полацак)
14:00-14:40 Музычны гурт “Лепшы квас”. Сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок
14:40-15:20 Поп-рок гурт “Тутэйшыя”
15:20-16:00 Дуэт “Агата” – новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга
16:00-16:40 Гурт “Нarmonic Style Project”
16:40-17:40 Аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў. Спявае Зміцер Вайцюшкевіч
17:40-18:30 Фольк-рок гурт “Рокаш”
18:30-19:00 “Спеўны сход” з Сержуком Доўгушавым
19:00-20:30 Легенда беларускага фольку Алег Хаменка і гурт “Палац”
20:30-22:00 Вітаем гасцей з Украіны! Гурт “TaRuta”
Таксама, акрамя асноўнай праграмы, на фестывалі будуць дзейнічаць інтэрактыўныя тэматычныя зоны:
- дзіцячы пагорак (казкі, гульні, спектаклі, забаўлянкі ад казачніцы Ларысы Рыжковай і гурта “Калыханка”);
- танцавальная лагчына (майстар-класы па музыцы, спевах, танцах і не толькі);
- прэзентацыя кнігі “Кулінарная спадчына Лепельшчыны” (15:00);
- даліна майстраў;
- кулінарны востраў;
- турыстычная пабярэжжа;
- шоў паветраных змеяў.
Уваход на фестываль вольны. На фэсце будзе арганізаваны бас-тур: выезд з Мінску а 08:00, ад’езд з Лепеля а 23:00.
Запісацца на бас-тур можна па тэлефоне +37544 7994047.
Сачыць за імпрэзай і даведацца падрабязнасці можна праз суполку “ВКонтакте“.