Фонд “Інтэракцыя” распачынае набор удзельнікаў і удзельніц у летні інклюзіўны лагер пад Валожынам.
Калі: 14-18 жніўня 2018 года.
Дзе: Налібоцкая пушча, каля вёскі Белакорац.
На працягу пяці дзён удзельнікаў ды удзельніц чакаюць воркшопы, праца над новымі інклюзіўнымі прасторамі для экасцежкі “Белакорац” ды падрыхтоўка да музыкальнага фестывалю.
Лагер пройдзе у межах праекту Валожын без бар’ераў. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечаць удзельнікаў спальным месцам, харчаваннем, транспартам ды цікавымі заняткамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Светы Паддубнай, фонд “Інтэракцыя”, тэл: 375 29 383 59 83, email: poddubnaya@eu-belarus.net
Больш падрабязнасцей па спасылцы.