30 маладых актывістаў-утапістаў запрашаюцца на міжкультурны кэмп Youthopia Activist Camp у Берліне.
Калі: 21-31 ліпеня 2019 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Удзельнікі будуць займацца пытаннямі дэмакратыі, устойлівасці і роўнасці.
Мэта кэмпу – даць моладзі правільныя інструменты для палітычных і сацыяльных пераменаў, якія могуць быць рэалізаваныя ў супольнасці кожнага з удзельнікаў. У міжнародных камандах удзельнікі распрацуюць 10 інавацыйных праектаў, накіраваных на пазітыўныя змены ў дэмакратыі, устойлівасці, роўнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-28 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- грамадзянства любой краіны свету.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 10 красавіка 2019 года.