Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» распачынае набор на «Летнік асабістай эфектыўнасці» для абітурыентаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці
Калі: 6-15 жніўня. Дзе: Залессе.
Праграма трэнінгаў:
- майстэрства самапрэзентацыі;
- пошук дадатковага заробку;
- тайм-мэнэджмент;
- хатняя бухгалтэрыя;
- бюджэтныя падарожжы;
- дзейнасць НДА Брэста.
Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці ва ўзросце 17-20 гадоў.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел бясплатны. Харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.
Умовы пражывання:
Летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.
Дэдлайн для запаўнення анлайн-заяўкі — 27 ліпеня.
Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца да арганізатараў — АРР “Дзедзіч”, Алена Каховіч, +375 (29) 808-63-77.