“Офіс прасоўвання ініцыятыў” прапануе падлеткам 13-17 гадоў далучыцца да летніка міжнародных камунікацый INTERCAMP.
Лакацыя – Валожынскі раён. Перыяд – 21-29 ліпеня 2016 года.
Праграма летніка скіравана на развіццё лідарскіх якасцей, умення камунікаваць у міжнародным асяродку і складаецца з трох этапаў:
- вывучэнне сучасных тэмаў;
- секцыя практычных кампетэнцый на выбар;
- забаўляльная і спартыўная праграма.
Адукацыйная праграма складаецца з трэнінгавых заняткаў па міжкультурным дыялогу, лідарству і працы ў камандзе, дыпламатыі, асновах міжнародных стасункаў. Таксама яе насыцяць культурныя вечарыны, майстэрні па вывучэнні Еўропы, народных танцаў, клуб развіцця навыкаў камунікацыі, секцыі па журналістыцы, стварэнні ролікаў і маляванні, спартыўныя мерапрыемствы і цікавыя гульні. Усе ахвотныя змогуць таксама далучыцца да моўных секцый па ангельскай, польскай, беларускай мовах і інш.
Узрост удзельнікаў – 13-17 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу – 4 800 000 руб. Ён уключае:
- адукацыйныя паслугі Офіса;
- пражыванне, харчаванне, праезд да базы летніка і дадому.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце, па імэйл ngo.oip@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 395 85 02.