Летні інстытут грамадзянскіх даследаванняў запрашае магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і спецыялістаў з розных галін да ўдзелу ў інтэнсіўным двухтыднёвым семінары па грамадзянскіх даследаваннях.
Калі: 15-28 ліпеня 2018 года.
Дзе: Хершынг, Нямеччына.
Галоўныя тэмы – развіццё грамадзянскай супольнасці, роля чалавека / грамадзяніна ў грамадстве, роля адукацыі і роля інстытутаў у падтрымцы, заахвочванні і паглыбленні дэмакратыі, а таксама пытанні, звязаныя з этычнай асновай грамадзянскіх пытанняў.
Міжнародныя прыклады будуць разгледжаны ў кантэксце ўмацавання дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе, а таксама ў кантэксце нядаўніх выклікаў папулізму.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзяне Беларусі, Грузіі, Нямеччыны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны;
- зацікаўленасць у развіцці грамадзянскай супольнасці;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і спецыяльныя мерапрыемствы.
Як падацца
Дакументы падаюцца на ангельскай мове:
- матывацыйны ліст;
- CV.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.