Стартап-школа Юніор абвяшчае набор на анлайн-летнік “Прадпрымальніцкае мысленне”. Удзельнікі навучацца генераваць бізнэс-ідэі і атрымаюць веды, пра якія не распавядаюць у школе.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 12-16 гадоў.
Сустрэчы будуць адбывацца анлайн, па будніх днях з 16-00 да 17-00.
Першы паток стартуе 13 ліпеня.
Азнаёміцца з праграмай і абраць дату “заезду” можна па спасылцы.
Базавы ўдзел у курсе бясплатны, магчыма набыць удзел у прасунутым узроўні праграмы.
Усе заняткі Стартап-школы Юніор праводзяцца ў партнёрстве з АСІБ, у межах праекта садзейнічанная інавацыйнаму бізнэсу, які рэалізуецца АСІБ разам з USAID.