Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі Human Camp 2018.
Калі: Заезд 23га ліпеня пад вечар (панядзелак) і да абеду 28га ліпеня (субота). года.
Дзе: Берасцейшчына.
Пра што?
Human Camp – гэта пяцідзённы лагер на Берасцейшыне, дзе будуць навучаць правам чалавека і недыскрымінацыі метадамі нефармальнай адукацыі.
Цягам 5 дзён удзельнікам прапануецца:
- пазнаёміцца з праваабаронцамі з шматгадовым практычным досведам;
- даведацца базавыя паняткі правоў чалавека;
- разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;
- прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;
- пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;
- навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;
- пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.
Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежанцам/кам). Перавага будзе аддавацца удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.
Фінансавыя ўмовы
Ежа, жытло і праезд – за арганізатарамі.
Як падацца
Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна. Таксама арганізатары просяць дадаць кароткую матывацыю ў фармаце відэа, чаму вы жадаеце ўзяць удзел – можна дадаць спасылку/файл ў анкету альбо даслаць на е-адрас info@humanconstanta.by.
Да 7 ліпеня будзе вядома пра вынікі адбору.