З 11 па 15 ліпеня 2016 года ініцыятыва “Open Society Justice” і Цэнтральны еўрапейскі ўніверсітэт запрашаюць на летнік па абароне правоў чалавека.
Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.
Да ўдзелу запрашаюцца праваабаронцы, якія маюць досвед у судовых справах, што датычыліся правоў чалавека.
Праграма навучання складаецца з прэзентацый, знаёмстваў з рэальнымі жыццёвымі выпадкамі, практыкаванняў, дыскусій. Удзельнікі могуць распавесці пра справы, над якімі працуюць, прывесці канкрэтныя прыклады, якія іх хвалююць.
Фінансавыя ўмовы
Калі неабходна, арганізатары кампенсуюць выдаткі на ўдзел у праграме, уключна з падарожжам.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 14 лютага 2016 года.
За падрабязнасцямі – сюды.